Ва ўсім свеце 21 лютага адзначаецца Дзень роднай мовы.
Для выхаванцаў сацыяльна-педагагічнага цэнтра была арганізавана гульня-падарожжа “Ці ведаеш ты сваю мову?”, мэта якой — папулярызацыя беларускай мовы і культуры сярод моладзі, стварэнне ўмоў для пашырэння і ўзбагачэння слоўнікавага запасу дзяцей. Выхаванцы з задавальненнем удзельнічалі ў гульні, азнаёміліся з кнігамі беларускіх аўтараў, змаглі праверыць свае веды ў валоданні роднай мовай. Мерапрыемства прайшло ў цёплай і сяброўскай атмасферы, пакінуўшы ва ўсіх удзельнікаў прыемныя ўражанні і жаданне як мага больш вывучаць родную мову.



