18 лютага 2026 года ў рамках тыдня беларускай мовы ў дзяржаўнай установе адукацыі «Жлобінскі сацыяльна-педагагічны цэнтр» адбылося пазнавальна-гульнёвае мерапрыемства для дзяцей малодшага ўзросту пад назвай «Мая родная мова – беларуская».
Мэтай мерапрыемства стала фарміраванне ў выхаванцаў пачуцця патрыятызму, павагі да дзяржаўных сімвалаў і цікавасці да культурнай спадчыны беларускага народа. Падчас сустрэчы педагогі цэнтра ў даступнай форме пазнаёмілі дзяцей з паняццямі «мая краіна», «мая Радзіма». Маленькія ўдзельнікі з цікавасцю разглядалі выяву тэрыторыі нашай краіны на карце, знаходзілі родную Гомельшчыну і горад Жлобін. Асаблівая ўвага была нададзена дзяржаўным сімвалам Рэспублікі Беларусь: дзеці пазнавалі сцяг і герб, з задавальненнем слухалі гімн нашай краіны.
Сустрэча прайшла ў цёплай і сяброўскай атмасферы, пакінуўшы яркія ўражанні і пачуццё гонару за родную мову і краіну.





